Фестываль беларускай культуры пройдзе ў Томску

З 13 па 15 красавіка Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Томска (Расія) праводзіць фестываль беларускай культуры “Радзiма мая – Беларусь”.

Арганізатары: Дэпартамент па культуры адміністрацыі Томскай вобласці, Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Томска

Праграма фестывалю:
Правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў у горадзе і раённых цэнтрах Томскай вобласці.
Наведванне музеяў, выставаў і іншых культурна-гістарычных месцаў горада Томска.
Арганізацыя выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці;
Арганізацыя фотавыставы “Беларусы ў Томской вобласці”;
Майстар-класы (харэаграфія, прыкладная творчасць, фальклор);
Круглы стол з кіраўніцтвам адміністрацыі і прадстаўнікамі Пасольства Беларусі;
Выданне спецыяльнага фестывальнага нумара газеты “Радзiма мая – Беларусь”.
Дзень нацыянальнай кухні.

Месца правядзення фестывалю: канцэртныя і выставачныя пляцоўкі Томска і раённых цэнтраў Томскай вобласці.

Мэты фестывалю: стварэнне ўмоваў для міжнацыянальнага ўзаемапаразумення прадстаўнікоў этнакультурных супольнасцяў, развіццё міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння паміж беларускімі дыяспарамі, развіццё народнай самадзейнай творчасці, развіццё супрацоўніцтва Томскай вобласці і Беларусі.

Да ўдзелу ў фестывалі Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Томска запрашае: прадстаўнікоў беларускіх дыяспараў Сібіры і іншых рэгіёнаў; прадстаўнікоў этнакультурных супольнасцяў Томскай вобласці; прадстаўнікоў федэральных, рэгіянальных і муніцыпальных органаў улады; творчыя калектывы.

Тэрміны правядзення фестывалю: заезд – 12 красавіка пасля 12.00. Закрыццё фестывалю – 15 красавіка. Свой удзел трэба пацвердзіць да 20 сакавіка 2007 года, а таксама даслаць (тэрмінова) інфармацыю пра вашу арганізацыі і калектыве-ўдзельніку для публікацыі ў спецыяльным нумары часопіса.

Кантактная інфармацыя:
Любоў Аляксандраўна Адаскевіч, кіраўнік Праўлення Нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Томска 8(3822) 54-14-71, 8(3822) 54-29-08, 89061987331
Андрэй Васільевіч Петлін, менеджэр 89069577591

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

 



 

 



 

‹‹ на галоўную | у архіў