У Вашунаве адбудзецца рэлігійна-літаратурная імпрэза
Рэлігійна-літаратурная імпрэза “Святы засценак – родны мой, каханы” адбудзецца 30 чэрвеня ў Гісторыка-этнаграфічным музеі “Засцянковая хатка” (Вашунава, Докшыцкі раён, Віцебская вобл.). Пра гэта паведаміў старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Віленскага краю Юры Гіль.
Нагодаў для правядзення некалькі: гэта і 15-годдзе ТБМ імя Ф. Скарыны Віленскага краю, 65-годдзе ягонага старшыні Юрыя Гіля, а таксама 205-годдзе Ігната Дамейкі. Імпрэза працягнецца 30 чэрвеня і захопіць 1 ліпеня.
У праграме: Асвяшчэнне Крыжа і Фігуры Ісуса Хрыста, прэзентацыя кніжак Ю. Гіля, літаратурна-мастацкая частка, агляд музея, экскурсія ў Сітцаўскі парк Дамейкаў і ў мемарыял “Ходараўка”, Святая імша за Беларусі і Пілігрымка ў Будслаў і інш. У літаратурнай частцы возьмуць удзел Генадзь Гіль, Мая Жалязніцкая і Рыта Шыла.
Кантактныя тэлефоны арганізатараў: +370 524 281 14 (Вільня, Юры Гіль), +375 29 6730358
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|