19 сакавіка адбудзецца кінафэст “Вясна'2006”

19 сакавіка ў сядзібе Партыі БНФ будзе праходзіць кінафестываль "Вясна'2006". Ён працягнецца ад 17:00 да 22:00. У фестывалі возьмуць удзел стваральнікі і героі кінастужак падзеяў мінулай вясны. Можна будзе задаць пытанні рэжысёрам і падзяліцца ўражаннямі ад прагляду фільмаў з аднадумцамі.

Праграма:
17:00 – прагляд фільму “Плошча” з удзелам рэжысёра Юрыя Хашчавацкага.
18:30 – брыфінг дэмакратычных палітыкаў.
19:00 – прэм'ера фільму маладога рэжысёра Сяргея Патаранскага “У снягах драмае вясна".
20:30 – прагляд фільму польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага “Урок беларускай мовы”.

Паводле www.pbnf.org



 

 



 

‹‹ на галоўную | у архіў