Рада БНР супраць будаўніцтва храма Сувораву
Рада БНР выступіла з заявай супраць будоўлі ў Кобрыне храма ў гонар расійскага палкаводца Аляксандра Суворава
“Сувораў “прынёс смерці і кроў на беларускую зямлю, -- гаворыцца ў заяве. -- Рада БНР падтрымлівае ініцыятывы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, якія распачалі акцыю супраць ўшанавання акупанта.
Разам з замовай рэстаўрацыі полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы расійскім фірмам, са зруйнаваннем гістарычнага цэнтру Мінску і іншых гарадоў, - ініцыятыва будаўніцтва храму ў Кобрыне выяўляе антыбеларускую, антынацыянальную сутнасць цяперашняга лукашэнкаўскага рэжыму”, -- адзначаецца ў заяве Рады БНР.
Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|