Аднаўленню працы Радыё “Рацыя” – год
Ад імя міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” шчыра віншуем Радыё “Рацыя” з першым годам аднаўлення працы. Ужо сёння бачны плён працы “вольнага радыё з Беластоку”: у Польшчы і іншых краінах Еўропы ведаюць навіны пра Беларусь, а для беларусаў на адну крыніцу аб’ектыўнай і праўдзівай інфармацыі стала болей.
Для нас тым больш важная праца гэтага радыё, бо для стварэння і аднаўлення “Рацыі” шмат зрабіла беларуская нацыянальная меншасць Польшчы. Радыё “Рацыя” – гэта яшчэ адзін мост паміж беларусамі ў Беларусі і Польшчы. Праграмы гэтай радыёстанцыі не маюць той цэнзуры, якой прасякнутыя большасць медыяў у Беларусі. Радыё “Рацыя” нясе праўду і робіць яшчэ адзін крок да таго, каб наша краіна заняла годнае месца ў вольным свеце.
Мы зычым поспехаў, плённай працы, новых творчых ідэяў усяму творчаму калектыву Радыё “Рацыя”. Прыйдзе час, калі не будзе ніякіх перашкодаў для вяшчання “вольнага радыё” з “вольнай Беларусі”. Будзьма набліжаць тыя часы разам! Жыве Беларусь!
Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|