Польская ініцыятыва за вызваленне Казуліна

Створана польская грамадзянская ініцыятыва «Wolna Bialorus», якая збірае подпісы за вызваленне Аляксандра Казуліна. На сёння ўжо сабрана больш за 2800 подпісаў. Яны будуць дасланыя Аляксандру Лукашэнку.

Для збору подпісаў створаны адмысловы сайт “Вызваліць Казуліна” www.uwolnickazulina.pl. Падпісанты патрабуюць неадкладнага вызвалення Аляксандра Казуліна і дапушчэння да яго прадстаўнікоў Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Варта нагадаць, што 21 лютага Сенат Польшчы прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем неадкладнага вызвалення Казуліна ды іншых беларускіх палітвязняў. А на мінулым тыдні экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі, палітвязню Аляксандру Казуліну з-за рэзкага пагаршэння стану здароўя працягнулі рэжым выхаду з галадоўкі.

Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)
‹‹ на галоўную | у архіў