Шведскі інстытут запрашае ў летні ўніверсітэт
Шведскі інстытут запрашае студэнтаў з Беларусі прыняць удзел у праграме трэцяга летняга ўніверсітэта.
Падчас яго правядзення плануецца пяць разнастайных інтэнсіўных двухтыднёвых летніх курса ў сферы сацыяльных навук. Заняткі будуць адбывацца на працягу чэрвеня, ліпеня, жніўня і пачатку верасня ва ўніверсітэтах і вышэйшых народных школах Швецыі. Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка 2007 года.
Мэтай праграмы летняга ўніверсітэта з’яўляецца стварэнне форуму для ўсебаковай крытычнай дыскусіі адносна ролі і ўздзеяння сацыяльных навук на грамадства. У гэтым годзе прапаноўваецца чатыры курсы для падрыхтоўчага ўзроўню і адзін – для маладых выкладчыкаў універсітэтаў ўзросту 25-35 год. Кожны курс мае спецыфічны профіль. Але ў склад заняткаў улучаныя лекцыі, дыскусійныя групы і працы па групах.
Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце: http://www.si.se/templates/CommonPage____2085.aspx
Паводле http://hart.3dway.org/
|