Беларускія ахвяры гандлю людзьмі
14 тыс. беларускіх грамадзянаў штогод становяцца ахвярамі гандлю людзьмі. Гэткая інфармацыя апублікаваная ў дакладзе Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ). Паводле экспертаў, ахвярамі еўрапейскіх рабагандляроў кожны год становяцца каля 225 тыс. жыхароў гэтых дзяржаваў, у тым ліку 117 тыс. украінцаў, 57 тыс. малдаванаў, 28 тыс. румынаў, 9,5 тыс. балгараў.
Паводле МАМ, сучасныя рабы працуюць на цяжкіх работах у сельскай гаспадарцы, займаюцца прастытуцыяй і жабруюць, уцягваюцца ў злачынны свет.
Спецыялісты падкрэсліваюць, што лічбы могуць быць значна вышэйшымі, паколькі многія ахвяры ды іх сваякі не жадаюць расказваць пра сітуацыю, у якую яны патрапілі.
Паводле Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)
|