БНФ заснаваў прэмію за грамадскую дзейнасць
Пра новую прэмію стала вядома 13 лютага ад лідэра маладзёвага крыла БНФ „Адраджэнне” Франака Вячоркі.
Прэмія Беларускага Народнага Фронту будзе адзначаць выбітныя дасягненні асобаў, групаў і арганізацыяў у галіне грамадскай чыннасці, культуры, навукі і адукацыі, скіраваныя на ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, сцвярджэнне каштоўнасцяў свабоды і дэмакратыі. Прэмія падтрымлівае асобаў, іх дзейнасць, ініцыятывы і праекты, зрэалізаваныя на працягу апошняга года. Прэмію будуць уручаць 25 сакавіка кожнага года.
У аргкамітэт прэміі щваходзяць: мастак Алесь Марачкін, палітолаг Вацлаў Арэшка, выкладчык Лявон Баршчэўскі, перакладчык Васіль Сёмуха, юрыст Аляксей Янукевіч, паэт Сяргей Патаранскі і Франак Вячорка.
Прэміі прысуджаюцца па трох намінацыях: грамадская чыннасць (3 намінанты), культура (3 намінанты) і адукацыя і навука (3 намінанты). Пераможцам будуць уручаныя дыпломы і статуэткі ў выглядзе нацыянальнага сімвала Беларусі “Пагоня”.
Паводле “Радыё Рацыя” і www.pbnf.org
|