Дні Тадэвуша Кантара ў Мінску
З 13 па 15 і 21 лютага ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў пройдуць дні Тадэвуша Кантара – аднаго з найбуйнейшых тэатральных дзеячаў ХХ стагоддзя. Гэта сумесны праект Акадэміі, Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогіяў Белдзяржуніверсітэта і Польскага інстытута ў Мінску.
Рэжысёр і мастак Тадэвуш Кантар ставіў спектаклі амаль без словаў, найчасцей з непрафесійнымі акцёрамі ў кракаўскім тэатры “Крыкот-2”. Жанр сваіх паказаў ён называў “крыкатажам”, у гонар тэатра.
У межах праекта ў Акадэміі мастацтваў будуць дэманстравацца відэазапісы трох спектакляў рэжысёра – “Велеполе, Велеполе”, “Памёрлая клас”, “Я ўжо ніколі не вярнуся”. Апроч таго, у праграму уключаныя лекцыі прафесара Кшыштафа Плесняровіча, які узначальваў музей Тадэвуша Кантара “Крыкатэка” і Цэнтр дакументацыі творчасці рэжысёра ў Кракаве. К.Плесняровіч – аўтар кніг “Тэатр смерці Тадэвуша Кантара”, “Тэатр нечалавечай формы”, “Мадэлі сучаснага тэатральнага мастацтва” ды іншых.
Паводле Радыё “Свабода”
|