ЗША і Еўрасаюз асудзілі беларускія ўлады за высяленне БХК
Дзярждэпартамент асудзіў рашэнне ўладаў Беларусі, паводле якому Беларускі Хельсінскі Камітэт (БХК) павінен пакінуць занятыя ім памяшканні. Як заявіў прадстаўнік дзярждэпа Шон Маккормак, вынікам гэтага рашэння можа стаць «закрыццё найбуйнейшай недзяржаўнай праваабарончай арганізацыі» у Беларусі.
Заяву распаўсюдзіў і Еўрапейскі саюз. “ЕС застаецца надзвычай занепакоеным патрабаваннем Міністэрствы юстыцыі Беларусі і Вярхоўнага суду Беларусі прыпыніць дзейнасць Беларускага хельсінскага камітэта па прычыне ўхілення ад выплаты падаткаў”, - гаворыцца ў заяве ўрада Нямеччыны (дзяржавы-старшыні ЕС). ЕС падкрэслівае, што Камітэт дзейнічае ў рамках праграмы ЕС-ТАСІС, якая, “паводле дамовы, падпісанай у 1994 г. паміж Еўрапейскай Камісіяй і Беларуссю, вызваляецца ад выплаты падаткаў і мытных збораў”.
Дзеянні, накіраваныя супраць Камітэта «могуць прывесці да зачынення гэтай апошняй праваабарончай няўрадавай арганізацыі, зарэгістраванай у Беларусі», — падкрэслівае ўрад дзяржавы-старшыні ЕС.
“Гэты самы апошні ўдар з боку беларускіх улад па незалежнай грамадзянскай супольнасці падкрэслівае ўстойлівае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў гэтай краіне», - гаворыцца ў распаўсюджаным у Вашынгтоне заяве афіцыйнага прадстаўніка дзярждэпа ЗША.
Запатрабаваўшы ад беларускіх уладаў адмяніць гэтае рашэнне, дзярждэпартамент ЗША заклікаў урад Беларусі выконваць свае міжнародныя абавязацельствы ў рамках "Хельсінскіх дамоў 1975 года па павазе фундаментальных правоў чалавека".
У лістападзе мінулага года суд Мінска пастанавіў канфіскаваць апісаную маёмасць БХК. Праваабаронцаў абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў. Учора ўвечары БХК канчаткова пакінула занятае ім памяшканне ў офісным будынку па вуліцы К.Лібкнехта ў Мінску. Па словах выканаўчага дырэктара арганізацыі Алега Гулака, арганізацыя шукае альтэрнатыўныя шляхі рашэння праблемы памяшкання і юрыдычнага адрасу. “Цалкам магчыма, што мы знойдзем юрыдычны адрас у іншым горадзе або абласным цэнтры”, - паведаміў А. Гулак.
Паводле АФН, Хартыі 97 і БелаПАН
|