У Беларусі ўпершыню выстаўлены карціны з прыватных калекцыяў
Выстава пад назовам “Back in USSR: партрэт на фоне эпохі” адчынілася ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчэмелёва. Ажыятаж вакол падзеі тлумачальны – прыватныя калекцыянеры рэдка выстаўляюць свае скарбы на ўсеагульны агляд.
— За пяць апошніх гадоў у нашай калекцыі з’явілася нямала прац беларускіх мастакоў, якіх варта паказваць як мінімум дзеля таго, каб людзі пабачылі добры жывапіс, — распавёў Аляксандр Радаеў.
Сцены галерэі, абчэпленыя палотнамі мэтраў беларускага савецкага жывапісу, як быццам выносяць у тыя часы, калі героямі першых газетных палосаў, або, як гаварылі тады, “перадавіцаў”, станавіліся даяркі, піянеркі, сталявары, шахцёры, брыгадзіры, вартаўнікі... Увогуле, на карцінах Яна Ахрэмчыка, Віталя Цвірко, Фёдара Дарашэвіча, Яўгена Зайцава, Фёдара Бараноўскага намаляваная эпоха СССР і простыя савецкія людзі.
Выстава будзе цягнуцца да канца лютага.
Паводле “Комсомольской правды в Белоруссии”
|