Стыпендыя польскага ўрада для маладых навукоўцаў
Абвяшчаецца конкурс на атрыманне стыпендыі для маладых навукоўцаў. Праграма прызначаная для грамадзян Беларусі, Украіны, Расіі, краінаў Сярэдняй Азіі і Закаўказзя. Стыпендыя прадстаўляецца з мэтаю навуковай стажыроўкі ў межах гадавога курсу дадатковага навучання па абранай спецыяльнасці.
Для ўдзелу ў праграме неабходна мець вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцях: міжнародныя адносіны, гісторыя, паліталогія, сацыялогія, этналогія, культуралогія, сацыяльная псіхалогія, адміністрацыя і кіраванне. А таксама мець веды польскай мовы, якія будуць дазваляць эфектыўна разумець лекцыйны матэрыял і карыстацца навуковай літаратурай. Стыпендыянты таксама будуць скіраваныя на інтэнсіўны курс польскай мовы ў верасні бягучага году…
Падрабязней пра праграму і умовы ўдзелу ў ёй глядзіце на старонкі сайта Цэнтра грамадскай актыўнасці:
http://hart.3dway.org/node/1465
Жадаем поспехаў!
Паводле hart.3dway.org
|