25 сакавіка – Дзень незалежнасці
Палітычная камісія Партыі БНФ прыняла рашэнне склікаць аргкамітэт святкавання Дня незалежнасці 25 сакавіка. Паводле слоў лідэра партыі Вінцука Вячоркі, аргкамітэт мусіць быць з шырокім прадстаўніцтвам палітычных партый, няўрадавых арганізацый і інтэлігенцыі.
“25 сакавіка мусіць стаць галоўным днём вясны 2007, – сцвярджае Вінцук Вячорка. – 25 сакавіка мусіць стаць нагодай для агучвання нашых падыходаў да будучыні Беларусі. Сёння ёсць тупік у развіцці беларускай эканомікі, тупік у развіцці беларускай дзяржаўнасці. І выхад з усяго гэтага – тэрміновыя дэмакратычныя рэформы. Яны дазволяць нам вярнуцца ў Еўропу, атрымліваць сур’ёзную дапамогу з боку Еўрапейскага Саюзу і Злучаных Штатаў Амерыкі. І сёння незалежнасць з’яўляецца каштоўнасцю для большай часткі беларускага народу. Як сцвярджае ўлада, незалежнасць — гэта каштоўнасцю і для яе. Такім чынам улада атрымлівае магчымасць засведчыць, што на глебе Незалежнасці яна можа яднацца з дэмакратычнымі сіламі”.
Паводле pbnf.org
|