диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Памёр знаны польскі пісьменнік і журналіст Рышард Капусьцінскі

Вядомы польскі пісьменнік з беларускімі каранямі — Рышард Капусьцінскі — памёр у аўторак 23 студзеня ў шпіталі Медыцынскай Акадэміі ў Варшаве. Ён доўгі час знаходзіўся ў гэтым шпіталі, паведамляе “Газета Выборча”. У пятніцу перанёс аперацыю, а ў аўторак здарыўся абшырны інфаркт сэрца. Па дадзеных BBC News, ён не перанёс аперацыі на сэрцы, а аглядальнік The New York Times лічыць, што прычынай смерці стаў рак, якім Капусьцінскі быў хворы ўжо некалькі гадоў.

Рышард Капусьцінскі нарадзіўся ў сакавіку 1932 г. у Пінску, у доме на вуліцы Балотнай (сёння Суворава, 43) у сям’і вясковых настаўнікаў. Пазней ён прызнаваўся, што так ахвотна наведваў найбяднейшыя краіны таму, бо ў іх было нешта ад Палесся.

Капусьцінскі скончыў Варшаўскі ўніверсітэт і атрымаў ступень па гісторыі. Яго першым месцам службы была моладзевая газета “Sztandar Mlodych”, адкуль яго звольнілі за смелы рэпартаж пра новы сталеплавільны завод. Пазней за гэты артыкул яму прысудзілі “Залаты крыж”.

У 1981 годзе Капусьцінскі далучыўся да руху “Салідарнасць” і пазбавіўся працы ў афіцыйнай прэсе, але ён пісаў эсэ для замежных выданняў, у тым ліку, для амерыканскіх газет і часопісаў.

Ён здабыў вядомасць як пісьменнік-падарожнік і майстар рэпартажу. Працаваў у “Палітыцы”, “Культуры”, а таксама як карэспандэнт Польскага прэсавага агенцтва (PAP) у Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і Азіі. Быў сведкам заняпаду манархій ў Эфіопіі ды Іране, пра што напісаў кнігі “Цэзар” і “Шах-ін-Шах”. Гэтыя раманы і адкрылі Капусьцінскаму шлях на заходні рынак. Пра пісьменніка захоплена пісалі Джон ле Карэ, Норман Мэйлер, С’юзан Сонтаг.

Сёлета Капусьцінскі быў намінантам на літаратурную прэмію Нобеля. Ягоныя шансы букмекерскай канторай Ледброкс расцэньваліся як 5:1. Вышэйшы рэйтынг меў толькі Архан Памук (5:2), які і атрымаў прэмію.

“Адзін Капусьцінскі варты тысяч скуголячых і фантазіруючых пісак”, — напісаў Салман Рушдзі.

Паводле “Нашай Нівы”,
“Хартыі 97”, lenta.ru
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович