Адкрыццё помніка Я.Купале адбудзецца ў 2007 годзе
Адкрыццё помніка беларускаму паэту Янкі Купале на Кутузаўскім праспекце ў Маскве адбудзецца ў другім — трэцім квартале 2007 года. Плануецца таксама ажыццявіць новы пераклад з беларускай на рускую мову і выдаць паэму народнага паэта Беларусі Якуба Коласа “Новая зямля” ў сувязі са 125-годдзем з дня яго нараджэння. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні рэгіёнаў Расіі МЗС Беларусі.
Тут высока ацанілі супрацоўніцтва Беларусі і расійскай сталіцы ў гуманітарна-культурнай і сацыяльнай сферах. У гэтым годзе плануецца падрыхтаваць і падпісаць Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне культуры паміж беларускім Міністэрствам культуры і Камітэтам па культуры Масквы на 2008-2009 гады. Чакаецца таксама заключэнне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і Дэпартаментам аховы здароўя Масквы.
Сёлета будзе прадоўжана работа па падтрымцы беларускай дыяспары ў Расіі. У Маскве адбудзецца Фестываль самадзейных калектываў беларускіх зямляцтваў Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі”. На гэты год запланавана таксама правядзенне ў Маскве ІІІ з’езда беларусаў, якія пражываюць у Расійскай Федэрацыі.
Паводле існуючай традыцыі, беларускія школьнікі — выхаванцы дзіцячых дамоў — у перыяд школьных вакацыяў будуць адпачываць у Маскве. А на возеры Селігер будзе арганізаваны маладзёвы лагер працы і адпачынку з удзелам моладзі Беларусі і расійскай сталіцы.
Паводле Polskie Radio Polonia
|