Ізраільская літаратура па-беларуску
1 лютага 2007 года, а 18-й гадзіне, у Ізраільскім Культурна-Інфармацыйным Цэнтры (Мінск, вул. Уральская, 3) адбудзецца прэзентацыя кнігі ізраільскага пісьменніка Этгара Керэта “Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць богам”. Пераклад на беларускую мову зроблены Паўлам Касцюкевічам.
Этгар Керэт нарадзіўся ў 1967 годзе ў Тэль-Авіве. Ягоны бацька выхадзец з Беларусі, з Баранавіч. Піша ў асноўным кароткія апавяданні. Аўтар папулярных зборнікаў “Мая туга па Кісінджэры” (1994), “Аз’Есьм” (2002) і іншых. Кнігі Керэта перакладзеныя на дзесяткі моваў.
Перакладчык Павал Касцюкевіч — мінчанін, нарадзіўся ў 1979 годзе. З 1998 – стала жыве ў Ізраілі. Бакалаўр псіхалогіі (Акадэмічны каледж у Тэль-Авіве). Некалькі год займаецца ўкладаннем першага іўрыт-беларускага слоўніка. Прыедзе ў Мінск спецыяльна для ўдзелу ў прэзентацыі.
Апавяданні Керэта “поўныя дзёрзкасці і правакацыі, да болю смешныя, ашаламляльна шчырыя і абсалютна непаўторныя”. Прачытае іх – знакаміты артыст Аляксандр Памідораў. Таксама прагучаць песні на іўрыце і на ідыш.
Ізраільскі Культурна-Інфармацыйны Цэнтр
пры Амбасадзе Дзяржавы Ізраіль у Рэспублікі Беларусь
|