диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Выстава беларускіх мастакоў ў цэнтры Прагі

Выстава жывапісу і графікі беларускіх мастакоў Уладзіміра Зінкевіча і яго жонкі Валянціны Сідаравай адкрыецца 17 лютага ў цэнтры Прагі.

Як распавёў Уладзімір Зінкевіч карэспандэнту БелТА, у экспазіцыі будзе прадстаўлена больш 30 прац. Гэта першая такая маштабная выстава беларускага мастацтва ў Чэхіі за апошнія пяць гадоў. “Чэшская нацыянальная мастацкая школа вельмі сур’ёзная, вобразна-пластычная, і паказаць у Празе свае працы — вялікая адказнасць”, —падзяліўся мастак. — “Разам з тым, правядзенне такіх выстаў вельмі важна, бо мы імкнемся не здзівіць, а паказаць сённяшні ўзровень мастацтва ў Беларусі”.

Па словах мастака, усё яго працы прысвечаныя каханню да жанчыны. “Жанчына застаецца для мяне таямніцай, і на палотнах я спрабую яе разгадаць. Пакуль не атрымоўваецца, таму карціны нібы пакрытыя смугой”, — адзначыў Уладзімір Зінкевіч.

Экспазіцыя беларускіх мастакоў у цэнтры Прагі, якая арганізуецца пры садзейнічанні Міністэрствы замежных спраў Беларусі, будзе працаваць на працягу месяца.

Уладзімір Зінкевіч — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафесар. Яго працы ўвайшлі ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Дзяржаўнай Трэцякоўскай галерэі ў Маскве, знаходзяцца ў прыватных калекцыях Англіі, Аўстрыі, Бельгіі, Нямеччыны, ЗША, Італіі, Канадзе і іншых краінах. Апошнім часам у мастака было шмат персанальных выстаў як у Беларусі, так і за мяжой.

Нараўне з жывапісам Уладзімір Зінкевіч прысвяціў сябе педагагічнай працы. З 1982 года ён з’яўляецца выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, з 1995 года — загадчыкам кафедрай манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. У 2004 годзе Уладзіміру Зінкевічу прысвоена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь”.

Паводле БелТА
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович