Звярніце ўвагу на артыкул Ніны Баршчэўскай!
Паважаныя сябры, наведвальнікі сайта! У нашай пастаяннай рубрыкі “Артыкулы” з’явілася праца Ніны Баршчэўскай “Беларуская меншасьць у Польшчы – праблемы й дасягненьні”. Гэты артыкул — аналітычная і глыбокая праца аўтара, прысвечаная беларусам паўночна-ўсходняй Польшчы.
У матэрыяле прааналізавана грамадска-палітычнае і культурнае становішча беларускай меншасці ў суседняй краіне, магчымасці захавання імі нацыянальных каштоўнасцяў, а таксама прычыны апалячвання часткі эмігрантаў.
Спадарыня Баршчэўская дае і поўныя спасылкі на выкарыстаныя крыніцы, што вельмі карысна для навукоўцаў і тых, хто цікавіцца тэмай беларускага насельніцтва ў Польшчы і за мяжой.
Калі ласка глядзіце аднаўленні рубрыкі “Артыкулы”!
Інфармацыйны цэнтр
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|