Запрашэнне ў Вентспілс – на Купалле

Паважаныя сябры! Запрашаем вас удзельнічаць у Днях беларускай культуры ў Вентспілсу (Латвія), якія адбудуцца з 30 чэрвеня па 1 ліпеня 2007 года. Мерапрыемства арганізуюць беларуская суполка “Спадчына” і Вентспілская Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў пры падтрымцы Вентспілскай гарадской думы.

Сёлета Дні беларускай культуры ў Вентспілсу пройдуць ужо ў трэці раз. Тэматыка Дзён – Ад Ліга да Купалы, галоўная мэта – пазнаёміць жыхароў і гасцей Вентспілса з прыгажэйшымі традыцыямі святкавання Купалля ў беларусаў. У мінулыя гады ў Днях беларускай культуры ў Вентспілсу ўдзельнічалі калектывы беларускай народнай творчасці з Ліепаі, Рыгі, Прэйлі, а таксама госці з Беларусі – калектыў майстэрні народнай творчасці “Спас”.

Арганізатары мерапрыемства аплачваюць аднаму гасцявому калектыву 2-дзённае пражыванне з харчаваннем у Вентспілсу і выдаткі на транспарт. Ёсць магчымасць арганізаваць экскурсію па Вентспілсу – гораду з сярэднявечнай гісторыяй і развітай сучаснай турыстычнай інфраструктурай.

Гасцям Дзён беларускай культуры, апрача ўдзелу Купальных гуляннях, якія адбудуцца 1 ліпеня ў Прыморскім Музеі пад адкрытым небам, прапануецца даць асобны канцэрт на адной з адкрытых пляцовак Вентспілса ў суботу, 30 чэрвеня.

Запрашаем дасылаць заяўкі на ўдзел у “Днях беларускай культуры ў Вентспілсу-2007” да 31 сакавіка 2007 года на электронны адрас lena@ventasbalss.lv. Тэлефоны для даведак: +371-2-951-43-30, +371-36-29-574, 36-65-765 (вечарам). Да заяўкі просім прыкласці кароткае апісанне калектыву, колькасць удзельнікаў, праграму выступлення, пажаданні да арганізатараў мерапрыемстваў, кантакты.

Больш поўную інфармацыю глядзіце на сайце www.svitanak.lv

Да сустрэчы ў Вентспілсу!

З павагай – намеснік старшыні
Вентспілскай беларускай суполкі “Спадчына”
Алена Нарушэвіч.
‹‹ на галоўную | у архіў