Джордж Буш: “Амерыка змагаецца за вольнасць Кубы і Беларусі”
“Амерыка будзе працягваць выступаць за справу свабоды ў такіх кропках, як Куба, Беларусь і Бірма і будзем працягваць абуджаць сумленне свету дзеля ратавання людзей у Дарфуры”,— адзначыў у сваім звароце да ўдзельнікаў паседжання палаты прадстаўнікоў і сената кангрэса ЗША Джордж Буш. Гэта адбылося ў аўторак, 23 студзеня, падчас выступлення прэзідэнта ЗША са штогадовым дакладам “Аб становішчы ў краіне”.
Джордж Буш нагадаў, што Злучаныя Штаты – гэта краіна, якая знаходзіцца ў стане вайны з тэрарызмам. “Праз шэсць гадоў пасля таго, як наша краіна падвергнулася нападу, я не магу дакласці вам, што небяспекі скончыліся. Адзін з першых крокаў, які мы можам зрабіць разам, – гэта павелічэнне колькасці нашых узброеных сіл, каб амерыканскія ўзброеныя сілы былі гатовыя да будучых выклікаў. Сёння я прашу кангрэс дазволіць павялічыць колькасць нашых сухапутных сіл і войскаў марской пяхоты на 92 тысячы чалавек цягам наступных пяці гадоў”, – сказаў кіраўнік Белага дома.
Буш таксама папрасіў кангрэс стварыць у ЗША Корпус грамадзянскіх рэзервістаў. Ён будзе набірацца на добраахвотнай аснове. “Такі корпус будзе нагадваць наш ваенны рэзерв, знізіць нагрузку на нашы ўзброеныя сілы, дазволіць нам наймаць грамадзянскіх асоб, якія маюць крытычна важныя навыкі для нясення службы падчас місій за мяжой, калі ў іх мае патрэбу Амерыка”, – сказаў Джордж Буш.
Разважаючы па сітуацыі ў краіне, Буш распавёў па праграмах аховы здароўя, зменах і рэформах у сістэме адукацыі, закрануў пытанне аб змяншэнні залежнасці Амерыкі ад імпарту і заклікаў да пераходу на альтэрнатыўнае паліва (этанол, метанол, бія-паліва,) амерыканскіх вытворцаў.
У план прэзідэнта закладзена змяншэнне ўжывання бензіну на 20% да 2017 года. Буш заклікаў грамадства інтэнсіўна скарыстоўваць ветраныя, сонечныя і нукліярныя энергарэсурсы.
Але ж для нас, грамадзян Беларусі, галоўнае што прэзідэнт ЗША Джордж Буш у сваім выступе заявіў пра неабходнасць падтрымкі дэмакратыі ў нашай краіне, праўда паставіўшы яе ў адзін рад з Кубай, Бірмай, Паўночнай Карэяй.
Паводле “Wirtualna Polska”
(wiadomosci.wp.pl)
|