Вынікі і планы Цэнтра Беларускай Культуры ў Латвіі

Вынікі культурна-асветніцкай працы ЦБК

Канец бягучага года — гэта час падводзіць вынікі сваёй культурна-асветніцкай працы. Па традыцыі на пачатку новага года будзе праведзены справаздачна-выбарны сход. Зроблена нямала, ёсць цікавыя планы на будучае. Кожны новы год прыносіць свае карэктывы.

Сярод галоўных дасягненняў мінулага года можна адзначыць стварэнне танцавальных калектываў і іх паспяховы ўдзел у многіх нашых мерапрыемствах:
1. Сёння ў ЦБК паспяхова працуюць ужо некалькі ансамбляў: “Купалінка” і “Ластаўкі”, танцавальныя “Вясёлка” і “Лянок”, ансамбль акардыяністаў “Квітнеючы май”.
2. Напісаны чатыры праекты ў Міністэрства інтэграцыі., атрымалі дапамогу - 2550 латаў (1500 латаў пойдзе на касцюмы для фальклорных ансамбляў, 407 латаў на камп’ютар для нядзельнай школы, 220 – на паездку ў Віцебск на майстар-клас з ансамблем “Лявоніха”, астатнія 423 латы – на падрыхтоўку, распрацоўку і выданне сцэнарыяў фальклорных беларускіх святаў).

Хочацца адзначыць, што Сакратарыят міністра па асаблівым даручэнням па справах грамадскай інтэграцыі аказвае пасільную падтрымку таварыству “Уздым”, за што мы вельмі ўдзячны.

Мабыць, трэба звярнуць больш увагі і на навукова-даследчую працу. Гісторыя беларусаў Латгаліі дастаткова багатая і цікавая. Давайце згадзімся, што без мінулага няма і будучыні. Спадзяёмся на актыўнасць нашай моладзі, якая неабыякава ставіцца да гісторыі нашых продкаў. Аб гэтым яскрава сведчаць штогадовыя дзіцячыя конкурсы “Ці ведаеш ты гісторыю Беларусі?”, а таксама студэнцкія канферэнцыі. У нашым архіве дастаткова навукова-даследчых матэрыялаў, якія можна выдаць асобным зборнікам.

Штомесяц выходзіць беларуская старонка, што нямала важна для развіцця беларускай адукацыі і культуры. Дзякуючы газеце “Голас Радзімы”, з якой мы многа гадоў запар паспяхова супрацоўнічаем, нас штогод запрашаюць на выставу беларускіх СМІ ў Мінск. У мінулым годзе за ўдзел у Х міжнароднай спецыялізаванай выставе “СМІ Беларусі” мы атрымалі дыплом “за пашырэнне інфармацыйных рубяжоў і актыўны ўдзел у выстаўкі” за подпісам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ул. Русакевіча, чым, дарэчы, ганарымся.

Наша беларуская старонка выходзіць з 1994 года, усяго выйшла 60 нумароў. Мы вельмі спадзяёмся, што яна мае свайго пастаяннага чытача. На старонках наша гісторыя, наш актыўны ўдзел у культурным жыцці горада. Наша мэта — рабіць як мага больш карыснага ў наладжванні культурных ўзаемадачыненняў з рознымі беларускімі таварыствамі. На працягу года часта адбываліся цікавыя сустрэчы, якія паглыбляюць стасункі паміж беларусамі Прыбалтыкі, даюць цудоўную магчымасць ездзіць у госці і самому праяўляць гасціннасць. Падтрымліваючы пачынанні нашых суайчыннікаў, мы рады перадаць усё тое, што маем і ведаем. На мой погляд, усе беларускія таварыствы стараюцца паказаць адкрытасць, добразычлівасць, нашу культуру, каб да нас ставіліся адпаведна.

Планы Цэнтра беларускай культуры на 2007 год
Асноўныя мерапрыемствы ЦБК
1. студзень — Калядкі
2. люты — Вечар гумару
3. сакавік — Масленіца
4. красавік — Вялікдзень
5. май — Дзень беларускай культуры
6. чэрвень — Сустрэча сяброў
7. ліпень — Купалле
8. жнівень — Яблычны Спас
9. верасень — Дні беларускай пісьменнасці
10. кастрычнік — Восеньскі кірмаш
11. лістапад — Дзяды
12. снежань — Нaвагодні карнавал

Віншуем усіх з Новым годам.
Жадаем усяго самага найлепшага.

Аб’ява! Справаздачна- выбарны сход адбудзецца 9 лютага.

Таццяна Бучэль. Даўгаўпілс
‹‹ на галоўную | у архіў