Школа развіцця “Вясёлка”
У Цэнтры беларускай культуры пачала сваю дзейнасць школа развіцця “Вясёлка”, якую змогуць наведваць дзеці ва ўзросце ад 2 да 7 гадоў. Заняткі праходзяць два разы на тыдні: аўторак і пятніца, раніцай — 10.30 - 11.30, увечары — 17.00 - 18.00 (выкладчыкі Эльвіра Рудзіте і Таццяна Блізнакова). Для дарослых арганізаваны заняткі па латышскай мове: панядзелак і чацвер 18.00 - 19.00 (выкладчык Аніта Пяткун). Плануецца выкладанне беларускай мовы для дзяцей і дарослых.
Таццяна Бучэль. Даўгаўпілс
|