Суседскія адносіны Беларусі і Латвіі

12 студзеня наш горад упершыню наведаў пасол Рэспублікі Беларусь у Латвіі Аляксандр Герасіменка. У сваім інтэрв’ю гарадскім СМІ ён паведаміў, што паміж нашымі краінамі існуюць добрыя суседскія адносіны. Культурныя і эканамічныя сувязі і далей будуць паспяхова развівацца. Гандлёвы абарот на сёння састаўляе $600 мільёнаў у год і ён штогод павялічваецца.

Два разы на год у Латвіі праводзіцца выстава “Беларусь-ЭКСПО”, дзе можна атрымаць дасканальную інфармацыю пра беларускую прадукцыю.У мінулым годзе ў гэтай выставе прынялі ўдзел 120 прадпрыемстваў, было заключана многа дагавораў. У сваім інтэрв’ю пасол падкрэсліў, што асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца стварэнню сумесных беларуска-латышскіх прадпрыемстваў і рэалізацыі праектаў. У Латвіі пражываюць 90 тысяч беларусаў. Усім ім Пасол Рэспублікі Беларусь дасылае свае найлепшыя пажаданні.

Таццяна Бучэль. Даўгаўпілс
‹‹ на галоўную | у архіў