Акцыя ў Нью-Йорку сумесна з Маладым Фронтам
20 студзеня Беларускім Моладзевым Рухам Амерыкі быў праведзены пікет супраць антыбеларускай палітыкі Расіі і ў падтрымку дэмакратыі на Беларусі. Пікет ладзіўся каля расійскага консульства ў Нью-Йорку. У акцыі прынялі ўдзел каля 20 сяброў БМРА з Нью-Йорка, Нью-Джэрсі, Пенсільваніі і штата Масачусіц. Пад час пікету быў зачытаны зварот Зянона Пазняка да Беларускай моладзі, а таксама агучаны патрабаванні аб вызваленні палітвязняў.
Акцыя ладзілася сумесна і ў падтрымку Маладога Фронту і іх зняволенага лідэра Змітра Дашкевіча. Адначасова на Беларусі былі праведзены шэраг акцыі пратэсту ў Салігорску, Слуцку, Любані, Старобіне і Старых Дарогах.
Да пачатку акцыі на месцы правядзення пікету быў заўважаны чалавек у цывільным. На нашу прапанову падтрымаць акцыю ён збянтэжыўся і знік. Пад час акцыі ён некалькі разоў праходзіў ля пікету і рабіў фотаздымкі. Напрыканцы акцыі ён спыніўся на ганку расійскага консульства і пачаў здымаць мітынгуючых на відыё.
Жыхары Нью-Йорка, што праходзілі побач, выказвалі падтрымку і жадалі свабоды Беларусі. Таксама трэба адзначыць, што ў адрозненні ад беларускай міліцыі, якая збівае і кідае за краты свой народ, Нью-Йоркская паліцыя ставілася да мітынгуючых з павагай.






Беларускі Моладзевы Рух Амерыкі
http://belmov.org
|