Беларускі ІП— выміраючы від бізнесоўца

Лідэры руху прадпрымальнікаў заявілі, што рыхтуюць шэраг акцый пратэсту супраць прыняцця ўказу прэзідэнта Беларусі № 760, які, па меркаванні кіраўніка каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Аляксандра Макаева, не пакідае прадпрымальнікам магчымасці на існаванне. Аляксандр Макаеў паведаміў, што ў акцыях пагадзіліся прыняць удзел шматлікія прадпрымальнікі.

Указ прэзідэнта Беларусі № 760, (прагледзець яго вы можаце тут: http://www.pravo.by/webnpa/text.asp?RN=P30600760), якім унесеныя змены і дадаткі ва ўказ ад 18 чэрвеня 2005 года № 285 “Аб некаторых мерах па рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці”, можа забіць малы бізнес.

1 красавіка 2007 года сфера прымянення адзінага падатку скарачаецца за кошт выключэння з яе гандлю цэлых шэрагаў тавараў, у прыватнасці, бытавой тэхнікай і вырабамі з натуральнага футра. Прадпрымальнікам прыйдзецца праводзіць мытнае афармленне такіх тавараў па поўнай праграме, што вельмі працаёмка і, несумнеўна, выкліча рост коштаў на групы такіх тавараў.

А самым галоўным ударам па малым бізнесе, ад якога ён можа не акрыяць, назваць можна забарону на выкарыстанне з 1 студзеня 2008 года наёмных працаўнікоў, за выключэннем чальцоў сям’і і блізкіх сваякоў — “магчымасці ажыццяўлення з 1 студзеня 2008 года дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў у рамках сямейнага бізнесу”, — такіх абмежаванняў няма ні ў воднай цывілізаванай краіне.

Указ дэстабілізаваў становішча ў галіне прадпрымальніцкай дзейнасці напярэдадні Новага года. Зараз яны прапаноўваюць усім аб’яднацца ў барацьбе за свае правы. “Зараз не час для высвятлення адносін, калі само існаванне індывідуальных прадпрымальнікаў знаходзіцца пад пагрозай", — заявіў у інтэрв’ю БелаПАН адзін з кіраўнікоў каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў.

Прадпрымальнікі маюць намер стварыць адзіны рэспубліканскі стачачны камітэт. Таксама індывідуальныя прадпрымальнікі маюць намер збіраць подпісы за адмену ўказу. Эксперты падрыхтуюць юрыдычную адзнаку прававых норм указу прэзідэнта на прадмет адпаведнасці Канстытуцыі і маюць намер прапанаваць эканамічнае абгрунтаванне паніжэння падатковай нагрузкі прадпрымальнікаў.

У сакавіку 2007 года актывісты прадпрымальніцкага руху маюць намер правесці мітынг пад лозунгам “Свабоду прадпрымальніцтву”, першага траўня — мітынг “Абаронім права на працу” з удзелам наёмных працаўнікоў. Таксама прадпрымальнікі маюць намер дамагацца разгляду ў парламенце Беларусі пытання “Па праблеме развіцця малога бізнесу ў Беларусі”. Указ прэзідэнта № 760 забараняе прадпрымальнікам наймаць працаўнікоў, акрамя чальцоў сваёй сям’і….

— Па сутнасці, дзяржава загадвае індывідуальным прадпрымальнік на працягу года прайсці перарэгістрацыю, але, маючы досвед у гэтай вобласці, я магу з упэўненасцю прадказаць вынік гэтай кампаніі — вялізныя чэргі і ціскатня ў выканкамах. Прычым маштабы гэтых чэрг перавысяць аналагічныя паказчыкі перарэгістрацый 1996 і 1999 гадоў, бо індывідуальным прадпрымальнікам, колькасць якіх нашмат перавышае колькасць юрыдычных асобаў, прыйдзецца сабраць досыць аб’ёмны пакет дакументаў, якія службоўцам выканкамаў прыйдзецца адымаць і вывераць, — лічыць эксперт Сяргей Балыкін.

Паводле БелаПАН, 21.by, telegraf.by
‹‹ на галоўную | у архіў