Беларускі экіпаж завяршыў ралі-рэйд “Лісабон – Дакар” на 105 месцы

Беларускі экіпаж на чале з Сяргеем Шкелем на прэстыжным ралі “Лісабон – Дакар” занялі ў агульным заліку 105 месца. Старт быў два тыдні таму ў Лісабоне, за гэты час гоншчыкі пабывалі ў Партугаліі, Іспаніі, Марока, Маўрытаніі, Малі і Сенегале. Апошні этап прайшоў вакол Ружовага возера.

У класе матацыклаў перамогу на 29 ралі “Лісабон – Дакар” атрымаў француз Сірыль Дзепрэ (раней ён перамагаў у 2005 годзе), у класе пазадарожнікаў поспех святкаваў Стэфан Петрансэль (Францыя), у класе грузавікоў – галандзец Ханс Стейсі. Адзначым, што Петрансэль стаў дзевяціразовым пераможцам “Дакара”. Французскі рэкардсмен шэсць раз станавіўся лепшым на матацыкле і ўжо тройчы на пазадарожніку. Адзначым, што ён ні разу не перамог на этапах, але змог паўтарыць дасягненне немкі Юты Кляйншмідт, якая таксама не выйграла ні аднаго этапу.

Беларусь на “Дакары” прадстаўляў Сяргей Шкель. Для дэбюту выніковае 105 месца выглядае не так ужо дрэнна, хоць некаторыя пачаткоўцы ралі выступілі значна лепш беларуса. Шкель прыбудзе ў Мінск 23 студзеня, у аэрапорт “Мінск-2”. Можна будзе пагутарыць з пілотам, паведамляе belarusbaja.com.

Наступны, юбілейны 30-ы ралі-марафон “Дакар” стартуе ў студзені 2008 года ізноў з партугальскага Лісабона.

Паводле belarusbaja.com. і telegraf.by
‹‹ на галоўную | у архіў