диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Наступны Кангрэс дэмакратычных сіл будзе сапраўды “левым”

А.Лукашэнка зрабіў няправільна, калі прызнаўся ў фальсіфікацыі (у меншы бок) вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 года, каб дагадзіць Еўрасаюзу. Гавораць жа: “добрымі намерамі вымашчана дарога ў пекла” – гэтым не самым дэмакратычным прыкладам “апошняга дыктатара” тут жа скарысталіся асобныя прадстаўнікі беларускай апазіцыі, фальсіфікуючы (у большы бок) колькасць подпісаў, сабраных за кандыдатаў у дэлегаты плануемага на канец сакавіка Кангрэса дэмакратычных сіл Беларусі.

Напрыклад, сур’ёзныя праблемы з подпісамі паўсталі ў лідэра партыі камуністаў беларускай Сяргея Калякіна. Але, як апынулася, не толькі ў яго. А таму апазіцыя вырашыла пайсці ў падполле – у беларусаў вялізны досвед канспіратыўнай працы. Затым алею ў полымя падліў лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч, адмовіўшыся каментаваць вынікі 1-га паседжання аргкамітэта руху “За Свабоду” (17 студзеня).

“Сустрэча была працоўнай і закрытай. Мы дамаўляліся аб стварэнні руху, у тым ліку і з прадстаўнікамі Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сіл, якія маюць жаданне працаваць у адной камандзе. Рашэнні, прынятыя на гэтым паседжанні, мы дамовіліся не агучваць і не каментаваць”, — сказаў палітык БелаПАН. – “Адбудзецца яшчэ не адно такое паседжанне, перш чым можна будзе сказаць нешта пэўнае”.

Значыць, палітыкам або сказаць няма чаго, або ёсць, што хаваць. Але як высвятляецца, хутчэй усё-ткі другое. Сказаць нашым палітыкам ёсць што, але гэта “што” наўрад ці спадабаецца дэмакратычна настроенай частцы насельніцтва.

Напрыклад, што меркаванні чальцоў Палітрады АДС аб неабходнасці правядзення Кангрэса дэмакратычных сіл (КДС) фактычна падзяліліся пароўну: 6 чальцоў Палітрады яшчэ падтрымліваюць правядзенне КДС, а вось 4 – ужо супраць. Але самая прыкрая тэма – гэта рэгістрацыя дэлегатаў, і звязаная з гэтым працэдура праверкі подпісаў. Не выпадкова 6 з 10 прадстаўнікоў АДС прагаласавалі за змены раней падпісанай дамовы, якая дазваляла, не выконваючы першапачатковага пагаднення, патрапіць у дэлегаты кангрэса — выявіліся масавыя фальсіфікацыі. У гэтым беларуская апазіцыя ўжо даўно абышла і адміністрацыю прэзідэнта, і ЦВК, і КДБ.

Так, Сяргей Калякін распачаў яшчэ адну спробу патрапіць на КДС і прадставіў больш 300 подпісаў, сабраных у рамках кампаніі “За Свабоду”. Натуральна, што пасля вядомай гісторыі з лідэрам ПКБ было прынята рашэнне праверыць гэтыя подпісы. Вынік апынуўся жаласным. Амаль усе подпісы за лідэра камуністаў былі ўзятыя з тэлефоннага даведніка — пры праверцы не супадалі ініцыялы падпісантаў. Ды і не ведалі тыя, хто быццам падпісаліся такога — “А хто такі Сяргей Калякін?”

Па-стаханаўскі спрацавалі “казулінцы”. “Пчолкі-рупліўцы” з БСДП(Г), 10-12 асоб, умудрыліся сфальсіфікаваць каля 10 тыс. подпісаў.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька зрабіў сам сабе выдатны пас, прапанаваўшы ўключыць у спіс дэлегатаў будучага КДС тых, хто ўдзельнічаў у мінулым кангрэсе. Застаецца толькі нагадаць, што на мінулым КДС пры выбары лідэра дэмсіл Лябедзька прайграў Мілінкевічу ўсяго некалькі галасоў – відаць хочацца ўзяць рэванш.

Увогуле, да планкі, якую сабе паставіла апазіцыя, дацягваюць нямногія. З планаваных 1000 дэлегатаў на КДС сёння з цяжкасцю набіраецца 300. Уся гэтая кампанія больш паходзіць на дзьмуты шар, задача якога памігацець перад вачамі замежных “інвестараў”, ды зняць Аляксандра Мілінкевіча з “пасады” лідэра дэмакратычных сіл.

Паводле АФН
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович