Стыпендыяльная праграма імя Лейна Кіркланда
Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды і Польска-Амерыканская Камісія Фулбрайта абвяшчаюць адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі імя Лейна Кіркланда ў 2007-2008 навучальным годзе для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана ды Малдовы. Галоўная мэта стыпендыяльнай праграмы — пашырэнне досведу Польшчы ў галіне палітычных і эканамічных рэформаў. Праграма рэалізуецца шляхам дадатковага курса ў вышэйшых навучальных установах Польшчы цягам двух семестраў, а таксама прафесійных стажыровак у дзяржаўных ды прыватных структурах тэрмінам ад двух тыдняў.
Спецыяльнасці, згодна з якімі можна атрымаць стыпендыю: эканоміка і мэнэджмент, дзяржаўнае адміністраванне, бізнес-адміністраванне, права, сацыяльныя навукі, палітычная навука.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца выкладчыкі ВНУ, эксперты, палітыкі, дзяржаўныя службоўцы, прадпрымальнікі, лідэры няўрадавых арганізацый, дзеячы культуры і журналісты. Узрост чаканых аплікантаў — да 35 год (у выключных выпадках — да 40 год). Таксама ад аплікантаў патрабуецца веданне польскай альбо ангельскай мовы на ўзроўні, што дазваляе прымаць удзел у лекцыях і семінарах. Стыпендыя даецца тэрмінам на 9 месяцаў у памеры 500 долараў ЗША штомесяц. Акрамя таго, пакрываюцца выдаткі на пражыванне ў Польшчы, транспартныя выдаткі, страхоўка, набыццё матэрыялаў ды навуковых выданняў. Тэрмін падачы аплікацыяў — да 15 сакавіка 2007 года.
Падрабязную інфармацыю ды ўзоры аплікацыйных формаў можна знайсці на сайтах: www.ProgramKirklanda.engo.pl ды http://www.fulbright.edu.pl.
Кантакты: Urszula Sobiecka Polsko-Amerykanska Komisja Fulbrighta ul.
Nowy Swiat 4, 00-497 Warszawa, Polska
Tel.: +4822-628-7950; 625-6932; 625-6978.
E-mail: fulbright@fulbright.edu.pl; u.sobiecka@fulbright.edu.pl
|