Летняя Школа пры Венскім Універсітэце

Партал “Адукацыя ў Еўропе” (www.adukacyja.info) паведамляе пра магчымасць наведаць Летнюю Школу пры Венскім Універсітэце. Гэтым годам Міжнародная Летняя Праграма 2007 будзе мець месца з 14 ліпеня па 11 жніўня.

Прапануюцца лекцыі па вывучэнні Еўропы (права, паліталогія, эканоміка, гісторыя, мастацтва, музыка, правы чалавека і нямецкая мова). Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на інтэрнэт-старонцы ўніверсітэта (www.univie.ac.at/sommerhochschule). Таксама інфармацыю Вы можаце атрымаць, даслаўшы электронны ліст на E-mail: sommerhochschule@univie.ac.at.

Апошні тэрмін падачы аплікацый — 28 лютага (стыпендыя на ўдзел) і 30 красавіка 2007 г. (уласная аплікацыя).

Паводле www.univie.ac.at
і www.adukacyja.info
‹‹ на галоўную | у архіў