Амерыканскі “Акт падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі” стаў законам

У выходныя Джордж Буш падпісаў ініцыяваны амерыканскім кангрэсменам-рэспубліканцам Крыстаферам Смітам “Акт аб дэмакратыі і падтрымцы правоў чалавека ў Беларусі”. Цяпер гэты дакумент набыў сілу закона.

“Аляксандр Лукашэнка – апошні дыктатар у Еўропе”, — гаворыць ініцыятар Акту аб дэмакратыі ў Беларусі Крыстафер Сміт. “Лукашэнка працягвае сістэматычна пераследаваць дэмакратычных актывістаў і парушаць асноўныя правы беларускага народу. Ухваляючы Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, мы дэманструем, што Злучаныя Штаты Амерыкі – на баку беларускага народу ў яго намаганні быць свабоднымі, жыць у дэмакратычнай дзяржаве, што мы не на баку тырана”.

Акт аб дэмакратыі ў Беларусі прадугледжвае ў 2007 і 2008 гадах падтрымку дзейнасці, скіраванай на пабудову дэмакратыі ў Беларусі, падтрымку недзяржаўных арганізацый, моладзевага руху, незалежных прафсаюзаў, незалежных СМІ, дэмакратычных палітычных партыяў...

Крыстафер Сміт адзначыў, што “Беларусь – гэта краіна, дзе самая горшая сітуацыя ў Еўропе з правамі чалавека”.

“Злучаныя Штаты справядліва ўвялі некаторыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, але настаў час узмацніць гэтыя санкцыі”, — сказаў Сміт.

Паводле радыё “Свабода”
‹‹ на галоўную | у архіў