диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Цэнзура расійскіх тэлеканалаў у Беларусі

Навіны тэлеканала “Россия” ў апошнія дні сталі ісці ў Беларусі роўна на гадзіну пазней за звычайны час. Калі раней беларусы глядзелі расійскія навіны ў 13.00, 16.00 і 19.00 па менскім часе, гэта значыць адначасова з расейцамі, то цяпер навіны ідуць у 14.00, 17.00 і 20.00. Адпаведна – на гадзіну пазней за Расію (нагадаем, што паміж Беларуссю і Расіяй розніца ў часе – 1 гадзіна). Супрацоўнік аднаго з расійскіх тэлеканалаў у інтэрв’ю прэс-цэнтра Хартыі’97 выказаў здагадку, што такім чынам беларускія ўлады стварылі сабе люфт для таго, каб у выпадку неабходнасці цэнзураваць расейскія навіны.

На меркаванне расійскага журналіста, неабходнасць “адсочваць” расійскія навіны ўзнікла ў сувязі з тым, што ў апошні час на расійскіх тэлеканалах шмат крытыкуюць беларускія улады. Крыніца нагадала, што ў канцы снежня ў Беларусі з праграмы вяшчання тэлеканала НТВ была “выразана” праграма Уладзіміра Салаўёва “К барьеру!”, прысвечаная беларуска-расійскаму газаваму канфлікту.

Летась навіны тэлеканала НТВ ужо цэнзураваліся. З прычыны крытычнага сюжэту пра сітуацыю ў Беларусі замест вячэрняга выпуску праграму “Сегодня” паказалі ў запісы дзённы блок навін.

Расійскія тэлеканалы, нагадаем, даўно ідуць у Беларусі ва “ўрэзаным выглядзе”. За іх трансляцыю ў Беларусі адказвае Белтэлерадыёкампанія, якая фармуе сетку вяшчання расійскіх тэлеканалаў па свайму меркаванню.

Паводле Хартыя’97
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович