Зборная Беларусі нечакана прыляцела ў Кемерава на Чэмпіянат свету па хакею з мячом
Кузбас рыхтуецца да Чэмпіянату свету па хакеі з мячом. А зборная Беларусі нечакана прыляцела ў Кемерава на двухтыднёвы збор. Арганізатары здзівіліся, але выгляду не падалі.
Беларусы прыляцелі ў Кемерава яшчэ ў пятніцу і, не паведаміўшы нікому з аргкамітэта, пасяліліся ў самым цэнтры горада. Толькі праз 3 дні галоўны трэнер і прэзідэнт беларускай федэрацыі бэндзі вышлі на сувязь з арганізатарамі Чэмпіянату свету. Паведамілі, што сустракаць іх у аэрапорце ўжо не трэба. Зразумела, нечаканасць апынулася “першагатунковай”, але аргкамітэт на працягу дня арганізаваў беларускім гасцям лепшыя ўмовы і для пражывання і трэніровак.
Віктар Пляц, прэзідэнт федэрацыі хакея з мячом Беларусі: “Наогул горад спадабаўся. Мы ўяўлялі сабе, што горад невялікі”.
Віной такому ранняму з’яўленню беларускай зборнай у Кемераве стала… надвор’е. Беларусы планавалі правесці трэніровачны збор у Краснагорску, аднак, ратуючыся ад цёплай еўрапейскай зімы, растапіўшай не адзін каток, прынялі рашэнне ехаць адразу ў сталіцу першынства планеты, дзе ўзімку праблем не было. Баяліся толькі адаптацыі да нязвыклых умоў.
Кемерава сустрэла зборную Беларусі лёгкім снегападам і маразамі, хакеістам нават прыйшлося выцягваць з гурбаў аўтобус, які забуксаваў у гурбе каля іх гатэля.
Пазнаць у маладых, усмешлівых хлопцах хакеістаў, якія прыехалі адстойваць гонар сваёй краіны на Чэмпіянаце свету, магчыма было толькі па вялікіх торбах і чахлах з клюшкамі. Ні воднага прафесійнага іграка ў хакей з мячом у складзе зборнай Беларусі зараз няма. У камандзе толькі прафесіяналы хакея з шайбай. Аднак, прыналежнасць да нацыянальнай зборнай, напэўна, нівеліравала адрозненні двух відаў спорту.
У планах беларусаў — штодзённыя трэніроўкі на стадыёне “Шахцёр”. На Чэмпіянаце свету каманда саюзнай дзяржавы збіраецца ў чарговы раз захаваць прапіску ў элітным дывізіёне. Арганізатарам жа сусветнага першынства застаецца толькі чакаць – раптам у Кемерава ўжо прыляцела яшчэ якая-небудзь зборная?

Паводле “Государственная телерадиовещательная
компания “Новосибирск” (novosibirsk.rfn.ru)
|