диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Калядкі ў Таварыстве Беларускай культуры ў Літве

13 студзеня 2007 года ў Таварыстве Беларускай культуры ў Літве адбылося святкаванне Старога Новага года. Заля ўпрыгожана ў стылі мадэрн, гэтым прафесійна займалася вядомая беларуская мастачка Хрысціна Балаховіч. На сцяне зіхацелі папяровыя зорачкі, на стале — навагодні букет.

Распачаў імпрэзу старшыня ТБК Хведар Нюнька, ён павіншаваў прысутных з Новым 2007 годам, пажадаў плёну ў асабістым і грамадскім жыцці, больш рабіць намаганняў і высілкаў на карысць Бацькаўшчыны. У прыватнасці, адзначыў працу сянюнаса (войта) Вяркяйскай сянюніі г.Вільні, Вацлава Гульбіновіча — кіраўніка сянюніі, якая заняла першае месца сярод дваццаці ў горадзе па выніках працы за мінулы год, а Вацлаў яшчэ з’яўляецца чальцом рады ТБК, дзе таксама шмат працы.

У таварыстве за мінулы год прайшло шмат значных мерапрыемстваў, сярод іх дні Нацыянальнай беларускай і літоўскай культуры, прысвечаныя 100-годдзю “Нашай Нівы”, прэзентацыя кнігі У.Пецюкевіча “Узняўся белы птах”, на якой прысутнічалі госці з Італіі і Беларусі, прэзентацыю кнігі М.Казлоўскага “Галасы разбуджаных птушак”, якая ўвайшла ў спіс лепшых кніг мінулага года.

Наступным выступоўцам быў сябра таварыства, карэспандэнт радыё “Полонія” Андрусь Старавойтаў. Ён эмацыянальна распавёў пра палітычнае становішча на Беларусі, гаварыў пра тое, што адбывалася ў Вільні 13 студзеня 1991 года (тады ў абарону незалежнасці Літвы сталі прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцяў, сярод узнагароджаных медалямі ёсць дзесяць беларусаў, у тым ліку тры сябра таварыства).

Алесь Адамковіч распачаў цыкл лекцый “Беларускія карані на Віленшчыне”, першую лекцыю прысвяціў ксяндзу Юрыю Матулевічу — шчыраму абаронцу вернікаў — беларусаў. Літовец па нацыянальнасці стаяў на баку пакрыўджаных беларусаў, за што цярпеў як з боку палякаў, так і з боку літоўцаў. Як святар ён змагаўся, каб вернікі звярталіся да Бога на роднай мове. Прайшлі гады, і шчырыя вернікі — беларусы ў знак пашаны і прысвяцілі першую лекцыю святару Ю.Матулевічу.

Андрусь Старавойтаў праспяваў гімн “Магутны Божа” на словы Наталлі Арсенневай.

Мастак Алег Аблажэй паказаў апошнія ілюстраваныя ім кнігі казак, якія выйшлі ў выдавецтвах Літвы, Расіі, Польшчы, падзяліўся творчымі планамі.

Напрыканцы афіцыйнай часткі прысутныя ў залі паглядзелі відэафільм “Белы легіён”, зняты польскім рэжысёрам у 2006 годзе, які сваім патрыятычным зместам нікога не пакінуў раўнадушным.

Завяршылася мерапрыемства за святочным сталом. Так цікава і змястоўна ў ТБК адсвяткавалі Калядкі, праводзілі Стары і сустрэлі Новы год.

14 студзеня 2007 г.
Леакадзія Мілаш, Вільня
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович