Беларус на ралі “Лісабон – Дакар”

Сяргей Шкель, адзіны беларус на ралі-рэйдзе “Лісабон – Дакар”, нягледзячы на праблемы, працягвае прымаць удзел у гонцы. Дзесяты этап беларускі пілот і латвійскі штурман Аляксандр Іннусс пераадолелі ў ноч з панядзелка на аўторак. Пакуль іх выніковае месца невядома.

Няўдачы ў Шкеля і Іннусса пачаліся яшчэ на восьмым этапе, па падрахунках якога не фінішавала шмат экіпажаў: беларускі ўсё ж такі дабрался да канчатковага пункта прызначэння.

У панядзелак удзельнікі “Дакара” павінны былі пераадолець адлегласць у 497 км паміж маўрытанскім горадам Цішыт і малійскім Нема. Спецучастак склаў 493 км. Дыстанцыя амаль не мела арыенціраў, таму сур’ёзна прыйшлося папрацаваць не толькі кіроўцам, але і штурманам. Па стану спраў на раніцу пакуль невядома, з якім вынікам Шкель пераадолеў трасу, аднак афіцыйны сайт паведамляе, што ён выйдзе на старт дзесятага этапу.

Перамогу ў панядзелак у класе грузавікоў здабыў Вулферт ван Гінкель. На другім месцы фінішаваў яго суайчыннік, лідэр агульнага заліку, Ханс Стэйсі. Трэцім стаў чэх Алеш Лапраіс.

У аўторак гоншчыкі павінны пераадолець участак ў 400 км. – яны стартуюць у малійскім горадзе Нема і фінішуюць у ім жа. Спецучастак складзе 366 км. Гэта траса не прымала “Дакар” з 1999 года.

Паводле telegraf.by
‹‹ на галоўную | у архіў