Люстэрка Камуніката

З’явілася люстэрка Беларускай інтэрнет-бібліятэкі Камунікат (http://kamunikat.net.iig.pl/ альбо http://kamunikat.org/). Зараз на адрасе http://kamunikat.fontel.net/ вы можаце прагледзець не толькі навінкі беларускіх кніг і часопісаў, але і пазнаёміцца з грамадска-палітычнымі і культурнымі навінамі, што асвятляюцца ў СМІ (па праваму боку інтэрнет-старонкі люстэрка Камуніката размешчаны спасылкі на асноўныя навіны ў электронных медыя).

Адміністратар сайта ў інфармацыйнай рассылцы запрашае наведвальнікаў, пры магчымасці, адпісаць яму свае меркаванні аб тым, ці варта дадаваць навіны на сайт інтэрнет-бібліятэкі? Яго e-mail вы можаце знайсці на сайтах Камуніката.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
‹‹ на галоўную | у архіў