диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Канфлікт абмыты нафтай

Расія і Беларусь фармальна ўрэгулявалі канфлікт, які доўжыўся з пачатку года, вакол экспарту нафты. Масква пагадзілася замест $3,6 млрд у год атрымоўваць ад Мінска ледзь больш $1 млрд. Беларусь жа пайшла на выроўніванне экспартных мыт на нафту і нафтапрадукты з расійскімі. Бакам атрымалася зняць найбольш вострыя супярэчнасці, але іх канфлікт наўрад ці можна лічыць вычарпаным. Ужо ўчора прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пачаў публічную кампанію супраць аднаго з самых амбіцыйных расійскіх праектаў — будаўніцтва Паўночна-Еўрапейскага газаправода.

У пятніцу позна ўвечары расійскі прэм’ер Міхаіл Фрадкоў і яго беларускі калега Сяргей Сідорскі завяршылі двухтыднёвы канфлікт вакол паставак расійскай нафты ў Беларусь. Пасля двух тэлефонных гутарак прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі падрахункам перамоў стаў кароткі дакумент на тры старонкі — дамова паміж урадамі дзвюх краін “аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў сферы экспарту нафты і нафтапрадуктаў”.

У дамове ўвага надаецца тром прынцыповым пытанням: у арт. 1 — бакі прызнаюць, што нафта Расіі, якая пастаўляецца ў Беларусь, абкладаецца вывазной пошлінай. Арт. 2 — вызначае памер пошлін у дачыненні да расійскай экспартнай пошліны на волкую нафту: каэфіцыент 0,293 у 2007 годзе; 0,335 — у 2008 годзе; 0,356 — у 2009 годзе. Такім чынам, зыходзячы з дзеючага памеру экспартнай пошліны на нафту прыбыткі бюджэту Расіі ад паставак у Беларусь сёлета складуць $1,08 млрд. Тэарэтычна, Расія магла б атрымоўваць ад Беларусі пры экспарце нафты $3,6-3,7 млрд, але кампенсаваць атрымалася не больш трэці гэтай сумы.

Пры гэтым дамова прадугледжвае ў адказ толькі адну саступку з боку Беларусі: у арт. 3 гаворыцца аб ураўноўванні пошлінаў на экспарт нафты і нафтапрадуктаў у дзвюх краінах. Дадатковых прыбыткаў ад гэтага РФ не атрымае, бо, як удакладніў для газеты “КоммерсантЪ” намеснік кіраўніка Мінэканамразвіцця Андрэй Шаронаў, аб падзеле пошлін паміж бюджэтамі краін больш размовы не ідзе — сваю частку бюджэту Расія возьме экспартнымі пошлінамі.

Па словах кіраўніка дэпартамента дзяржаўнага рэгулявання знешнегандлёвай дзейнасці і мытнай справы Мінэканамразвіцця Галіны Баландзінай, $53 за тону, што атрымае Расія — гэта роўна 70% паступленняў ад беларускіх экспартных пошлін на нафтапрадукты, што Расія павінна была б атрымоўваць згодна дамове 1992 года.

Пры гэтым, як адзначае спадарыня Баландзіна, “беларускі афшор для расійскіх нафтакампаній зачыняецца, але ў Беларусі застаецца магчымасць купляць расійскую нафту на ўмовах больш выгодных, чым для Украіны, і ўжо далей самой вырашаць, што лепей — выкарыстоўваць нафтапрадукты толькі для ўнутранага рынку або экспартаваць, атрымоўваючы дадатковы прыбытак ад экспартных пошлінаў для свайго бюджэту”. Больш прывабнымі застаюцца пастаўкі расійскай нафты толькі ў Казахстан, у дачыненні якога дзейнічае нулявая стаўка мытнай пошліны. За парушэнне балансу экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты Беларусь будзе пакараная поўнай адменай выключнага рэжыму, гэта значыць усталяваннем пошлінаў на ўзроўні $180,7 за тону (з 1 лютага — $180,2).

Пры гэтым Расія захавала бясплатную арэнду зямлі пад газаправодам Ямал-Еўропа і нафтаправодам “Захад-Транснафтапрадукт”, а таксама сваіх вайсковых аб’ектаў у Беларусі (радыёлакацыённая станцыя “Вілейка” і вузел “Баранавічы” расійскай сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе). Адначасова кіраўнік міністэрства Герман Грэф і Андрэй Кабякоў падпісалі дамову, па якой Беларусь адменіць каля 40 указаў прэзідэнта і 20 пастаноў урада, якімі ўводзіліся экспартныя абмежаванні для кампаній РФ. Перш за ўсё гэта датычыцца зняцця абмежаванняў для расійскіх кампаній у сістэме дзяржзакупак Беларусі, абмежаванняў у доступе на беларускі рынак расійскага цукру, рыбы, машын і лекаў.

Адзначым, што расійскія кампаніі пры экспарце нафтапрадуктаў з Беларусі апроч экспартнай пошліны плацяць адваротны падатак (3% ад сумы кантракту), а пры перапрацоўцы сыравіны — $1-4 за тону пратакольнага збору. Акцызы пры рэалізацыі нафтапрадуктаў у Беларусі значна перавышаюць расійскія (Аі-95 — $190 за тону, Аі-92 — $130-140, ДП — $90). Чакаецца, што гэтыя пункты будуць адкарэкціраваныя ў бок паніжэння або адмены.

Усё гэта, зразумела, знізіць прыбыткі беларускага бюджэту. Калі б ў Беларусі захаваўся ранейшы падатковы рэжым у 2007 годзе, валавыя паступленні ад экспарту нафтапрадуктаў склалі б каля $970 млн (без уліку звароту ПДВ). Дэ-факта пры пошлінах да снежня 2006 года Беларусь павінна была атрымаць у бюджэт ад пошлін да $650 млн. Пры ўраўноўванні экспартных пошлін на нафтапрадукты бюджэт Беларусі атрымае без уліку звароту ПДВ $1,65 млрд (сярэдняя стаўка “кошыка” экспартных пошлінаў — на ўзроўні $108 за тону). Аднак пры пошлінах ў $53 за тону ўвезенай у Беларусь нафты Расія фактычна адбярэ з гэтай сумы $1,08 млрд — такім чынам, у Беларусі застанецца ад прыбыткаў нафтаперапрацоўкі толькі каля $570 млн. Такім чынам, Расія выйграла на канфлікце каля $1 млрд у 2007 годзе ў цяперашніх коштах нафты, Беларусь — страціла 40% прыбыткаў ад нафтаэкспарту.

У такіх умовах нядзіўна, што Аляксандр Лукашэнка, нягледзячы на аптымістычныя заявы беларускіх службоўцаў з нагоды дамовы па нафце, ужо праз два дня пасля яго выступіў з новай крытыкай Расіі. Учора (14 студзеня) ён назваў Паўночна-Еўрапейскі газаправод “самым дурацкім праектам у гісторыі Расіі”. Крыніцы “Інтэрфакса” ў Крамлі заявілі, што “гэтыя словы толькі пацвярджаюць неабходнасць будаўніцтва газаправода”. Наколькі Расіі і Беларусі атрымаецца ўрэгуляваць сумеснае супрацоўніцтва ў далейшым, павінны паказаць чарговыя перамовы па пастаўках у Расію беларускага цукру — яны пачнуцца на гэтым тыдні.

Паводле “КоммерсантЪ”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович