Расея ўвядзе пошліны на беларускія тавары
У лютым урад Расіі мае намер увесці пошліны на беларускія тавары, якія цяпер увозяцца па гэтак званай “нулявой стаўцы”. Гэта будзе зроблена ў адказ на пошліны, уведзеныя Мінскам на транспарціроўку расійскай нафты.
Пра гэта паведаміла сёння расійская газета “Ведомости”. Да цукру, пошліны на які ўжо ўведзеныя, дададуцца усе харчовыя вырабы, тэлевізары, мэбля – палова прадукцыі, што ўвозіцца ў Расію і складае ў грашовым эквіваленце 6 мільярдаў даляраў.
Паводле “Свабода”
|