Маленькім беларускім гледачам!

Аддзяленне пасольства Швецыі ў Мінску арганізуе 13 і 14 студзеня ў кінатэатры “Перамога” (вул. Інтэрнацыянальная, 20) паказы дзіцячай казкі “Маленькая Калядная казка” (арыгінальная назва “En liten julsaga”) ў 13.00 і 14.30. Гэта казка пра маленькую дзяўчынку Іну і цудоўнае падарожжа яе любімай цацкі – мядзведзіка Ну-Ну.

Фільм дубліраваны на беларускую мову творчай ініцыятывай “Беларускі Гальфстрым” з удзелам знакамітых беларускіх акцёраў і музыкантаў.

Аб фільме “Маленькая калядная казка”:

Дзяўчынка Іна, робячы пакупкі разам са сваёй маці, у натоўпе губляе свайго мішку. Даглядае за мядзведзем пажылы чалавек, які ў сваю чаргу, забывае яго на пошце, дзе мішка выпадкова трапляе ў мяшок з лістамі для паўночнага шведскага горада Лулеё. У той час, як дома ў Стакгольме Іна сумуе аб сваім страчаным мядзведзі, з ім па ўсёй краіне, адбываюцца шматлікія прыгоды, у выніку якіх ён зноў выпадкова аказваецца ў руках Іны — зараз як падарунак да Каляд ад брата, які вяртаецца з Амерыкі.

Гэта фільм для дзяцей аб страчаным і зноў здабытым, аб тым, што надае пачуццё ўпэўненасці ў гэтым жыцці.

Пасольства Швецыі ў Мінску
запрашае Вас на прэм’еру!

‹‹ на галоўную | у архіў