Язеў: Беларусь павінна выплаціць кампенсацыю
Старшыня камітэта Дзярждумы па энергетыцы, транспарту і сувязі Валерый Язеў лічыць, што крызіс вакол нафтаправода “Дружба” павінен быць вырашаны шляхам “вяртання назад” з боку Беларусі, паведамляе ИТАР-ТАСС.
“Беларусь павінна выплаціць кампенсацыі ўсіх страт расійскаму боку а таксама спажыўцам расійскай нафты”, — заявіў ён сёння журналістам.
В.Язеў назваў увядзенне транзітных пошлін і адкачванне расійскай нафты з трубаправода “Дружба” “нематываванымі і абсалютна супрацьзаконнымі дзеяннямі” беларускіх уладаў.
Паводле ИТАР-ТАСС і
АФН
|