диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Другі тыдзень Беларусь застаецца без паставак расійскай нафты

Другі тыдзень новага года пачынаецца ў Беларусі чарговым крызісам вакол паставак энерганосьбітаў з Расеі. З 1 студзеня дзяржаўны канцэрн “Белнафтахім” адмовіўся ад расійскай сыравіны, якая пасля ўвядзення расійскім урадам экспартных пошлін у памеры 180 даляраў за тону стала занадта дарагой. Беларусь у адказ увяла пошліны на транзіт расійскай нафты памерам 45 даляраў за тону.

Беларускі МЗС звярнуўся ва ўрад Расіі з прапановай пачаць перамовы 9 студзеня. У Расіі ж да гэтага часу фактычна не было каму рэагаваць на прапанову, бо там працягваюцца калядныя канікулы. Ад газавых перамоў, якія вялі “Газпром” і “Белтрансгаз”, дыялог па нафтавых праблемах у дачыненнях Масквы і Мінску адрозніваецца тым, што канфлікт створаны рашэннямі ўрадаў Расіі і Беларусі і мусяць абмяркоўвацца на ўрадавым ўзроўні, лепш за ўсё паміж прэм’ерамі Сяргеем Сідорскім і Міхаілам Фрадковым.

Беларускі ўрад у афіцыйным каментары па гэтай праблеме даў зразумець, што калі расійскі бок скасуе свае экспартныя пошліны на пастаўкі нафты ў Беларусь, то і ён гатовы адмяніць транзітныя пошліны на перамяшчэнне расійскай нафты праз беларускую тэрыторыю на Захад. Афіцыйны Мінск спадзяецца знайсці кампраміс да 15 студзеня.

Тым часам намеснік старшыні канцэрну “Белнафтахім” Уладзімер Волкаў заявіў, што цяпер беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць на так званых пераходных запасах нафты, завезеных у мінулым годзе, якіх павінна хапіць да канца студзеня. Калі цягам месяца не ўдасца дамовіцца, беларускі нафтахімічны комплекс чакае спыненне – без працы застанецца як мінімум 125 тысяч чалавек.

Канфлікт узнік вакол падзелу паміж бюджэтамі Беларусі і Расеі экспартных мыт за нафтапрадукты, вырабленыя на беларускіх заводах з расійскай сыравіны.

Беларусь вуснамі прэм’ер-міністра і кіраўніка дзяржавы пагадзілася на формулу 50 на 50 працэнтаў , гэта значыць прапануюць падзяліць мыты пароўну паміж Расіяй і Беларуссю. Расея настойвае на формуле 85 на 15 адсоткаў на сваю карысць. Некалькі апошніх гадоў Беларусь цалкам забірала гэтыя пошліны ў свой бюджэт, маючы мільярды даляраў дадатковага даходу, што было прыхаванай датацыяй з боку Расіі.

А. Лукашэнка называе спрэчку вакол пошлін на нафту “шантажом беларускага народу” з боку Расіі. Ён заявіў ўчора ў праваслаўным катэдральным саборы Мінску, што не прадасць незалежнасць краіны за расійскія газ і нафту, і што беларусы могуць спадзявацца толькі на сябе.

Расійскае Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю афіцыйна запатрабавала ад Беларусі скасаваць пастанову беларускага ўраду аб увядзенні пошлін на транзіт нафты, адпаведная нота ўручаная амбасадару Беларусі ў Расіі Васілю Даўгалёву. У расійскім урадзе лічаць гэты крок беларускага ўраду незаконным, не адпаведным расійска-беларускім дамовам. Расійскі бок пагражае ўжыць у адказ “адэкватныя захады” адносна беларускіх тавараў, якія пастаўляюцца на расійскі рынак. Фактычна размова ідзе пра разбурэнне Мытнага саюзу і абмежаванне беларускага экспарту ў Расію, якое ўжо адчулі беларускія вытворцы цукру, вымушаныя вяртаць з Масквы эшалоны са сваёй прадукцыяй.

Паводле радыё “Свабода”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович