Датэрміновае галасаванне пачнецца 9 студзеня

Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына паведаміла, што датэрміновае галасаванне на выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў пачнецца 9 студзеня 2007 г. Для гэтага ўжо восьмага студзеня пройдзе планавая праверка сувязі з усімі выбарчымі камісіямі. Агітацыйная кампанія будзе працягвацца аж да 13 снежня.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, у мясцовых выбарах актыўна ўдзельнічаюць прадстаўнікі партый. “Я б сказала, што апазіцыя вельмі актыўна прымае ўдзел у выбарах у мясцовыя саветы. У цэлым па краіне па актыўнасці на выбарах лідзіруе Камуністычная партыя Беларусі. На другім месцы — Беларускі народны фронт і Аб’яднаная грамадзянская партыя”, — паведаміла Лідзія Ярмошына.

Нагадаем, што прынятым у чацвер, 21 снежня, рашэннем Цэнтрвыбаркама Беларусі выбарчыя бюлетэні на мясцовых выбарах будуць выдавацца не толькі пры прадстаўленні пашпарта, але і на падставе пенсійнага, студэнцкага, службовага пасведчанняў, вайсковага білета, даведкі органаў унутраных спраў, выдадзенай у абмен на згублены пашпарт.

Паводле telegraf.by

‹‹ на галоўную | у архіў