Беларусь не пагадзілася на кошт за газ у $ 110 за 1000 м3

“Газпрам” пайшоў насустрач Беларусі па ўсіх пытаннях паставак газу ў 2007 года. Аб гэтым кіраўнік канцэрна Аляксей Мілер заявіў у прысутнасці беларускага віцэ-прэм’ера Уладзіміра Сямашкі ў прамым эфіры расійскага тэлебачання.

Мілер паведаміў, што “Газпрам” пагадзіўся з коштам “Белтрансгаза” ў 5 мільярдаў даляраў, хоць лічыць максімальнай адзнаку ў 3 мільярды 300 мільёнаў. Ён адзначыў, што частка расійскага боку складае 2,5 млрд. даляраў. Ён агучыў прапанову Расіі пастаўляць у Беларусь газ па 110 даляраў за 1000 кубаметраў на працягу чатырох гадоў (!!!), прычым аплату за пастаўлены газ спаганяць па ўжо агучанай формуле – 80 даляраў ЗША грашыма, а пакінутую частку акцыямі “Белтрансгаза”, якія пяройдуць ва ўласнасць расійскага боку. Мілер пацвердзіў, што больш лёгкіх умоў на сённяшні дзень не створана ні дзеля адной з краінаў СНД.

“Сёння быў чарговы раунд перамоў, але мы раз’ехаліся на тым жа. У нас ёсць магчымасць да новага года сустрэцца і дамовіцца. Перамовы не спыняюцца”, – сказаў Reuters прэс-сакратар кіраўніка кампаніі Сяргей Купрыянаў.

“Умовы – камфортныя, лепш немагчыма, але яны гавораць “не”, – кажа Купрыянаў. – Беларускі бок настойвае на кошце ў $75 за 1000 м3 і на аплаце грашыма акцый Белтрансгаза”.

Між тым, па трубах беларускай кампаніі і па расійскім газаправодзе “Ямал-Еўропа” газ з РФ транспартуецца ў Еўропу і беларускі бок увязвае ўзгадненне транзітных умоў і дамовы на абслугоўванне “Ямал-Еўропа” з падпісаннем кантракту на пастаўку газу. “Газпрам” спадзяецца, што пастаўкі газу ў Еўропу не пацерпяць. “Гэтая сітуацыя не павінна паўплываць на пастаўкі газу ў Еўропу”, – упэўнены Купрыянаў.

Паводле Reuters і АФН
‹‹ на галоўную | у архіў