Беларускія дзеці не паедуць у Італію
Беларускія дзеці не паедуць у Італію. Такое рашэнне прынялі Міністэрства замежных спраў Італіі разам з Міністэрствам сям’і і асацыяцыяў. Цяпер беларускія дзеці, якія мелі намер наведаць Італію на Божае Нараджэнне і Новы Год застануцца ў Беларусі.
Рашэнне італьянскіх уладаў з’яўляецца рэакцыяй на забарону беларускага ўраду выезду на аздараўленне ў Італію беларускіх сірот. Як зазначыла дырэктар фундацыі “Дрэва жыцця” Анна Шорап, “калі магчымасці на аздараўленне пазбаўлены сіроты, якім найбольш патрэбна сямейнае цяпло, то італьянцы не маюць права запрашаць да сябе лепш забяспечаных дзяцей”.
Перад пасяджэннем прадстаўнікоў згаданых італьянскіх дзяржаўных установаў да беларускіх уладаў быў скіраваны адмысловы ліст з гарантыямі вяртання на радзіму ўсіх сірот, што будуць адпачываць у Італіі. Аднак адказу італьянцы так і не дачакаліся. Беларускі бок запэўнівае, што ніякага ліста з Італіі не было. Штогод Італія прымала каля 45% усіх беларускіх дзяцей, якія выязджалі на аздараўленне ў розныя краіны свету.
polskieradio.pl
|