Вынікі сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Крамлі
Сустрэча Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам і пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы доўжыліся не больш за дзве гадзіны.
Па выніках пасяджэння крамлёўская прэс-служба паведаміла пра зацвярджэнне бюджэту саюзнай дзяржавы, праграмы ўзгодненых дзеянняў Расіі і Беларусі ў галіне знешняй палітыкі, пра падвядзенне вынікаў уладкавання межаў.
Кіраўнікі дзяржаваў зацвердзілі парадак дня і тэрмін наступнага паседжання вышэйшага дзяржсавета. Інфармацыі пра перамовы наконт паставак у Беларусь газу і нафты пакуль няма.
Бюджэт саюзнай дзяржавы на 2007 год складае 3,78 мільярда расейскіх рублёў – гэта каля 140 мільёнаў даляраў. Ён разлічаны на фінансаванне 35 саюзных праграм.
Паводле радыё “Свабода”
|