диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

АБВЕСТКА: Рыхтуецца літаратурны дадатак газеты “Беларус”

Рэдакцыя газеты “Беларус” пачынае падрыхтоўку да выдання літаратурнага дадатку да газеты. Гэта будзе зборнік мастацкіх твораў у выглядзе “тоўстага” часопісу.

Змясціць свае творы ў зборніку маюць права ўсе аўтары, якія пішуць па-беларуску ў самых розных літаратурных накірунках. Адзінае патрабаванне – аўтар павінен жыць па-за межамі Беларусі. Ёсць задума выдаваць такі зборнік штогод.

Плануемы час выхаду гэтага зборніка ў свет – сярэдзіна 2007 году.
Свае творы аўтарам найлепш дасылаць у рэдакцыю
электроннай поштай на адрас: hazetabielarus@att.net
У выключных выпадках,
калі аўтары ня маюць доступу да сусветнага сеціва,
творы можна даслаць поштаю запісанымі на СD ці DVD
альбо надрукаванымі на паперы на адрас рэдакцыі:
BIELARUS / P. O. Box 3225 / Farmingdale, NY 11735 USA

Тэксты пажадана пісаць тарашкевіцай. Творы напісаныя наркамаўкай, у зборніку будуць надрукаваныя тарашкевіцай.

Кожнаму аўтару, вырашыўшаму даслаць творы для зборніка, пажадана таксама даслаць свой невялікі партрэтны здымак і кароткую аўтабіяграфію (па жаданню і дадатковую інфармацыю пра сябе, якую аўтар хоча паведаміць сваім чытачам).

Апошні тэрмін для дасылкі твораў 31 траўня 2007 года.

Пасля выхаду зборніка ў свет кожны аўтар атрымае адзін асобнік зборніка бясплатна. Аўтары пры жаданні таксама будуць мець магчымасць замовіць дадатковую колькасць асобнікаў па сабекошту (які будзе паведамлены ім пазней).

Ганарараў аўтарам рэдакцыя “Беларуса”, нажаль, выплачваць не можа, бо не з’яўляецца камерцыйным выданнем, а існуе выключна дзякуючы падтрымцы падпісчыкаў і ахвярадаўцаў.

Ці вы пачатковец, які толькі адчуў у сабе здольнасць да прыгожага пісьменства, ці ўжо вядомы літаратар, але не прапусціце ўнікальную магчымасць данесці свае творы да чытачоў. Далучайцеся да нашага праекту!З пытаннямі кантактуйце рэдакцыю. Жадаем поспехаў!

Рэдакцыя газеты “Беларус”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович