На Балтыйскай Асамблеі ў Вільні — тэма Беларусі

У Вільні адзначаецца 15-годзе Балтыйскай Асамблеі на гадавой сустрэчы Асамблеі з Радай міністраў Паўночных краінаў.

16 снежня ў Вільні ў часе юбілейнай 25-й сесіі Балтыйскай Асамблеі на пленарным паседжанні будзе абмяркоўвацца тэма супрацоўніцтва балтыйскіх краінаў з новымі суседзямі Еўрасаюзу дзеля пашырэння дэмакратычнага досведу. Сярод гасцей, што прывітаюць адкрыццё юбілейнай сесіі, старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Паводле афіцыйнага паведамлення, у ліку 18 дакументаў, якія плануецца прыняць на сесіі Балтыйскай Асамблеі, два будуць датычыцца Беларусі. Звязаны яны з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі і падтрымкай супрацоўніцтва ў справе дэмакратыі з новымі суседзямі Еўрасаюзу, у ліку якіх і Беларусь.

Паводле радыё “Свабода”
‹‹ на галоўную | у архіў