Галоўныя газеты Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Літвы запатрабавалі вызваліць Аляксандра Казуліна
Рэдакцыі выданняў Gazeta Wyborcza, SME, Lidove Noviny і Lietuvos Rytas звярнуліся з адкрытым лістом да сваіх урадаў з просьбай садзейнічаць вызваленню экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. У лісце гаворыцца, што “адзіная віна Казуліна, за якую яго пасадзілі на пяць з паловай гадоў, у тым, што ён адважыўся кінуць выклік Аляксандру Лукашэнка”.
“Казулін праводзіў галадоўлю ў калоніі 53 дня. Ён жадаў прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да парушэння правоў чалавека і асноў дэмакратыі ў яго краіне. У лісце жонкі некалькі дзён назад ён напісаў, што жадае вывесці Беларусь з “стану багны” і разлічвае на рэакцыю палітыкаў. На днях Казулін паведаміў жонцы, што спыняе галадоўлю. Аднак за сваю палітычную дзейнасць, ён застаецца за рашоткай на наступныя пяць гадоў”, — прыводзіць словы адкрытага ліста “Хартыя 97”.
“Мы не можам з гэтым пагадзіцца. Таму мы патрабуем ад нашых урадаў і парламентарыяў, каб яны неадкладна запатрабавалі ад кіраўніцтва Беларусі вызвалення Аляксандра Казуліна. Давайце разам устанем на абарону правоў чалавека, які гатовы на самыя сур’ёзныя ахвяры дзеля сваіх перакананняў”, — заклікалі свае ўрады выданні чатырох краін.
Паводле “Хартыя 97” і
telegraf.by
|