Суд адхіліў пазоў пратэстантаў супраць журналісткі СТБ
Упраўленне ўнутраных спраў Адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Мінска даслала на адрас пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” ліст з адмовай ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні журналіста СТБ Людмілы Джураевай. У іску пратэстантам было адмоўлена, “бо ў дзеяннях апошніх адсутнічаюць прыкметы злачынства”.
Прадстаўнікі царквы “Новае жыццё” патрабавалі ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні аўтара тэлевізійных сюжэтаў (Людмілы Джураевай) аб царкве “Новае жыццё” на тэлеканале “Сталічнае тэлебачанне”, якія выйшлі ў эфір 14 і 15 кастрычніка 2006 года, а таксама ў дачыненні ўдзельнікаў гэтага сюжэту – кіраўніка аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Мінгарвыканкама Алы Рабцавай і кандыдата гістарычных навук Івана Янушкевіча.
“Мы лічым гэтыя рэпартажы паклёпам, паколькі факты, выкладзеныя ў іх, не адпавядаюць рэчаіснасці і носяць правакацыйны характар. У выніку грубіянскага мантажу маіх слоў у рэпартажы СТБ прагучала выказванне, сэнс якога зводзіцца да таго, што ўсе ўдзельнікі акцыі пратэсту (пратэстанты праводзілі “пост-галадоўку” з 4 да 28 кастрычніка) абавяжуцца галадаць да смяротнага выніку”, — заявіў раней юрыст царквы Сяргей Луканін аб адным з эпізодаў, дзе “Сталічнае тэлебачанне” сказіла факты.
У лісце УУС Цэнтральнага раёна Мінска таксама паказваецца, што пратэстанты маюць права абскардзіць прынятае рашэнне ў пракуратуры Цэнтральнага раёна горада Мінска альбо звярнуцца з іскавай заявай аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі ў суд, у парадку грамадзянскага судаводства, паведамляе “Хартыя 97”.
Паводле “Хартыя 97”
І telegraf.by
|