Няма Саюза, але ёсць страты

Адзіная валюта і Канстытуцыйны акт знятыя з позвы дня Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні прадстаўніцтва Сталага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Анатоль Камісарчук. У той жа час спікер Дзярждумы Барыс Грызлоў дадаў, што ў кіраўніцтве Беларусі і Расіі няма адзінага меркавання аб тым, якімі павінны быць кіруючыя органы Саюзнай дзяржавы, таму рашэнне гэтых пытанняў адкладаецца.

Пры гэтым, як 13 снежня паведамляюць “Ведамасці” са спасылкай на “Інтэрфакс”, крыніца ў Крамлі адмовілася растлумачыць, па ініцыятыве якога з боку пытанні аб Канстытуцыйным акце і адзінай валюце былі выключаныя з позвы дня Вышэйшай дзяржрады Саюзнай дзяржавы, якая пройдзе 15 снежня, удакладніўшы, што гэтыя пытанні былі “дрэнна прапрацаваныя”. Як адзначыла высокапастаўленая крыніца, прэзідэнт Беларусі Лукашэнка традыцыйна працівіцца абмеркаванню пэўных параметраў Саюзнай дзяржавы, разумеючы, што раўназначнай свайму цяперашняму пасту пасады ў выніку аб’яднання не атрымае.

Між тым, як паведамлялася раней, 12 снежня стала вядома, што з першага студзеня 2007 года Расія ўводзіць стаўкі экспартных мытных пошлін па якіх пастаўляецца ў Беларусь нафта і нафтапрадукты, атрыманыя з бітумінозных парод, зацверджаныя пастановай ад 16 лістапада 2006 года. Гэта прадугледжваецца новай пастановай ад 8 снежня за №753, падпісаным прэм’ер-міністрам Расіі Міхаілам Фрадковым.

Па дадзеных “Камерсанта”, рашэнне Расіі пазбаўляе бюджэт Беларусі больш чым на 1,7 млрд. даляраў у год, а Расіі гэтае рашэнне прынясе дадаткова 3,6 млрд. даляраў прыбыткаў.

Тым не менш, як удакладняе “Камерсант”, у Расіі і ў Беларусі не лічаць, што ў “нафтавым пытанні” пастаўленая кропка. Па словах прадстаўніка расійскага ўрада, Беларусь занадта доўга цягнула з прапановамі па падзеле мытаў. “Лічу, што калі яны назавуць прапорцыю на ўзроўні 70% на 30% – то гэта будзе прымальнай прапановай, якую можна будзе абмяркоўваць”, — паведаміла на ўмовах ананімнасці крыніца ў расійскім урадзе.

Паводле “КоммерсантЪ”,
Интэрфакс, “Ведомости”
‹‹ на галоўную | у архіў